Logo Polskiego Radia
Print

Рэкордны вынік польскай вышэйшай футбольнай лігі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.08.2016 14:32
Упершыню ў гісторыі даходы Экстраклясу склалі амаль 115 млн эўра.
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У 2015 годзе ўпершыню ў гісторыі даходы футбольных клюбаў Экстраклясу (польскай вышэйшай футбольнай лігіі) перавысілі 0,5 мільярда даляраў ( 114 млн 678 тыс. эўра). Гэта на 13,5% больш, чым годам раней, паведамляецца ў справаздачы кансалтынгавай кампаніі „EY” і кампаніі „Ekstraklasa SA.”.

Сэзон 2015-2016 быў рэкордны з пункту гледжаньня наведвальнасьці польскіх стадыёнаў. Іх наведала 2 мільёны 700 тысяч заўзятараў. Адзін матч глядзела ў сярэднім больш за 9 тысяч чалавек.

Марцін Апілоўскі (Marcin Opiłowski) з „EY”, падводзячы вынікі ўсёй лігі, зьвярнуў увагу на даходы клюбу „Легія Варшава”(Legia Warszawa), якія перавысілі 130 мільёнаў злотых, то бок былі на 13% вышэйшыя, чым годам раней. Другое месца заняў футбольны клюб „Лех Познань”(Lech Poznań).

Галоўнай крыніцай фінансаваньня клюбаў польскай вышэйшай футбольнай лігі зьяўляюцца спансары й даходы ад рэклямы.

Даклад „Экстракляс футбольнага бізнэсу” браў пад увагу бізнэс-рэйтынг 16 футбольных клюбаў польскай вышэйшай лігі за сэзон 2015- 2016 гады. Кансультанты „EY” апісалі ў дакладзе фінансавае становішча кожнага клюба, за выключэньнем аднаго, то бок „Тэрмаліка” (Termalika), які не перадаў дадзеных за 2015 год.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт