Logo Polskiego Radia
Print

Папа рымскі правёў літургію перад некалькімі сотнямі тысяч паломнікаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.07.2016 12:35
Імша ў гонар 1050-годзьдзя хрышчэньня Польшчы адбылася ў польскай духоўнай сталіцы - горадзе Чэнстахова.
Урачыстая імша з удзелам Папы рымскага ў ЧэнстаховеУрачыстая імша з удзелам Папы рымскага ў ЧэнстаховеPAP/Leszek Szymański

Папа рымскі Францішак прыехаў у духоўную сталіцу Польшчы – горад Чанстахову. У Яснагурскім кляштары ён правёў літургію ў гонар 1050-годзьдзя хрышчэньня Польшчы. У ёй прынялі ўдзел прэзыдэнт Анджэй Дуда, прэм’ер Бэата Шыдла, біскупы, сьвятары, а таксама некалькі соцень тысячаў паломнікаў.

Падчас Сьвятой Імшы Папа сказаў, што Бог вельмі канкрэтны і блізкі да кожнага. Ён перасьцярог прысутных вернікаў перад пакусай велічы, улады й славы. «Аддаваць сябе іншым, скарачаць адлегласьць паміж сабой ды іншымі людзьмі, заставацца малым і сумленна выконваць свае штодзённыя абавязкі – гэта па-боску»,- заявіў Папа.

Пантыфік падзякаваў Богу за тое, што «ішоў разам з польскім народам і быў разам зь ім у многіх сытуацыях». Пасьля заканчэньня імшы Папа вярнуўся ў Кракаў, дзе адбудзецца яго сустрэча з удзельнікамі Сусьветных дзён моладзі - міжнароднай сустрэчы маладых каталікоў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт