Палякі аддаюць перавагу нямецкім аўтамабілям
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.07.2016 14:11
Палова палякаў выбірае аўтамабілі, якім ня больш за 6 гадоў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
У першай палове 2016 году на рынку ўжываных аўтамабіляў у Польшчы пераважалі нямецкія маркі. Пра гэта сьведчаць дадзеныя сайту otomoto.pl з „Allegro Group”. Паводле іх, амаль палова кліентаў цікавілася аўтамабілямі, якім ня больш за 6 гадоў.
Аўтарка дакладу Аляксандра Кубіцка (Aleksandra Kubicka) кажа, што палякі перш за ўсё шукаюць ужываных аўтамабіляў, кошт якіх не перавышае 4,5 тысячы эўра. Тым ня менш, існуе таксама вялікая група палякаў, якія шукаюць больш танных аўтамабіляў, то бок ад 3,5 тысячы эўра.
Калі гаворка ідзе пра колер аўтамабіля - палякі традыцыяналісты. Найбольшай папулярнасьцю карыстаюцца машыны срэбнага й чорнага колераў, якія лічацца найбольш практычнымі.
Паводле справаздачы, кожны год на польскім рынку ўжываных аўтамабіляў паяўляецца больш гібрыдных машын.
IAR/аз