Польскі рэжысёр атрымае статуэтку Залатога Льва Канскага фэстывалю 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        14.07.2016 16:20
                    
                                 
                
                
                    Ежы Скалімоўскі атрымае статуэтку Залатога Льва падчас 73-га Міжнароднага Канскага фэстывалю.
                
                
                    
                        
Ежы Скалімоўскі (у касьцюме) на кінафэстывалі ў Вэнэцыі (2010 год) commons.wikimedia.org/Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Польскі рэжысёр Ежы Скалімоўскі (Jerzy Skolimowski) атрымае статуэтку Залатога Льва падчас 73-га Міжнароднага Канскага фэстывалю. Пра гэта паведаміў Польскі інстытут кінамастацтва. Сёлетняе мерапрыемства пройдзе з 31-га жніўня да 10-га верасьня. Паляк атрымае прэстыжную прэмію за агул творчасьці.
Ежы Скалімоўскі зьяўляецца рэжысёрам, сцэнарыстам, акторам і мастаком. Ён нарадзіўся ў 1938-м годзе ў горадзе Лодзь. Творца зьяўляецца суаўтарам сцэнару фільма Рамана Палянскага “Нож у вадзе”. З пачатку 1960-х гадоў зьняў больш за 20 кінакарцінаў у Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША й Польшчы. Апошні па часе фільм – створаная ў Польшчы карціна “Чатыры ночы з Аннай”.  
вс