Інтэнсіўныя ападкі дажджу працягваюцца ў Польшчы чарговыя суткі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
14.07.2016 10:57
Для паўднёвай Польшчы сыноптыкі абʼявілі другі ўзровень гідралягічнай трывогі.
Пажарныя працуюць пры ліквідацыі наступстваў навальніцы ў адной зь мясцовасьцей Апольскага ваяводзтва (паўднёвы захад Польшчы)PAP/Andrzej Grygiel
Польскія сыноптыкі інфармуюць, што на тэрыторыі захаваецца дажджлівае надворʼе, а на пераважнай частцы краіны ападкі дажджу будуць інтэнсіўнымі. На паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы й буры. Для паўднёвай Польшчы сыноптыкі абʼявілі другі ўзровень гідралягічнай трывогі, паколькі з-за ліўняў рэкі могуць выйсьці зь берагоў.
Інтэнсіўныя ападкі дажджу працягваюцца ў Польшчы чарговыя суткі. Учора ў Варшаве цягам некалькіх гадзін выпала 35 мм ападкаў на адзін квадратны мэтар, што складае палову месячнай нормы. У многіх раёнах Польшчы моцны вецер і навальніцы нанесьлі сурʼёзную матэрыяльную шкоду.
вс