Logo Polskiego Radia
Print

Б.Шыдла: Урад ня браў крэдыту для рэалізацыі праграмы „500 Плюс”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.07.2016 18:49
Дагэтуль у рамках праграмы было выдаткавана амаль што 5 млрд злотых (1,1 млрд эўра).
PAP/Radek Pietruszka

Урад ня браў крэдыту для рэалізацыі праграмы „500 Плюс” (500 Plus). Пра гэта паведаміла прэм'ер міністар Польшчы Бэата Шыдла (Beata Szydło) падчас канфэрэнцыі, на якой былі падведзеныя вынікі праграмы падрымкі семьяў - 500 злотых (110 эўра) на дзіця. Гутарка пра крэдытаваньне нібыта ішла падчас сустрэчы віцэ-прэм’ера й міністра разьвіцьця Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki) з чальцамі партыі „Права й справядлівасьць (Prawo i Sprawiedliwość).

Аднак прэм'ер Бэата Шыдла абвергнула гэтую інфармацыю. «Мы ня толькі ня бралі крэдытаў для праграмы „500 Плюс”, але наадварот, заінвэставалі ў будучыню Польшчы й польскія сем'і».

Міністр фінансаў Павал Шаламаха (Paweł Szałamacha) дадаў, што праграма „500 Плюс” як і іншыя выдаткі фінансуюцца зь дзяржаўнага бюджэту.

Дагэтуль у рамках праграмы было выдаткавана амаль што 5 млрд злотых (1,1 млрд эўра).

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт