Палякі падсумоўваюць саміт Паўночнаатлянтычнага альянсу
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
10.07.2016 11:12
На сустрэчу ў Варшаву прыехалі 54 дэлегацыі розных дзяржаў і 11 дэлегацый міжнародных арганізацый.
Photo: Flickr.com/Defence Images
У Польшчы падсумоўваюць саміт NATO, які завяршыўся ўчора. Выезд салдат на ўсход, дапамога Ўкраіне і Афганістану, новыя місіі ў Іраку ды Міжземным моры – гэта самыя важныя рашчэньні сустрэчы, на якую прыехалі 54 дэлегацыі розных дзяржаў і 11 дэлегацый міжнародных арганізацый.
Самая важная пастанова – выслаць у будучым годзе 4 тысячы салдат на ўсходні флянг. Вядома, што ў Польшчу прыедуць галоўным чынам амэрыканцы, але таксама брытанцы і румынцы.
Лідары краін NATO вырашылі таксама стварыць новую місію Sea Guardian у Міжземным моры і паслаць невялікую місію ў Ірак. NATO вырашыла таксама прызнаць пакет дапамогі Ўкраіне на збудаваньне прафэсійнай арміі. Прадстаўнікі альянсу падпісалі таксама пагадненьне пра супрацоўніцтва з Эўрапейскім Зьвязам.
Чарговы саміт плянуецца правесьці ў будучым годзе ў Брусэлі.
IAR PR/нг