Польшча кіруе эўрапейскія сродкі на энэргаэфэктыўнасьць
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
03.07.2016 18:30
Каля 200 мільёнаў злотых прызнана паляпшэньне энэргетыку будынкаў у Памераніі.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0
Паморскае ваяводзтва лічыць, што зможа мадэрнізаваць за гэтыя сродкі 284 грамадзкія будынкі. Гадавое спажываньне энэргіі зьменшыцца на 70 мільёнаў кіляват/гадзін. 70% коштаў рэалізацыі праектаў будзе аплачана са сродкаў эўрапейскіх структурных фондаў.
Агульны кошт праектаў складае 281 мільёнаў злотых, а эўрапейская датацыя - 196 мільёнаў.
Улады ваяводзтва падпісалі дамовы з мясцовымі ўладамі на рэалізацыю праекта. Сярод атрымальнікаў дапамогі грамадзкія арганізацыі ды гміны і паветы памеранскага ваяводзтва.
Улады заявілі,што інвэстыцыі ў павышэньне эфэктыўнасьці выкарыстаньня энэргіі зьяўляюцца адной з стратэгічных задач разьвіцьця Паморскага рэгіёну і стратэгічнай праграмы "Энэргазьберагальная Памеранія", якая прадугледжвае рацыянальнае гаспадараньне энэргіяй і скарачэньне выкідаў у атмасфэру.
PR/юл