Ва Ўроцлаў адбываецца сход апазыцыйнай «Грамадзянская плятформа» 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        02.07.2016 18:26
                    
                                 
                
                
                    Старшыня партыі Гжэгаж Схэтына падкрэсьліў, што чым мацнейшы Эўразьвяз, тым слабейшы Пуцін.
                
                
                    
                        
PAP/Aleksander Koźmiński
                     
                
                
                
               
                
                         У заходнепольскім горадзе Ўроцлаў адбываецца праграмная канфэрэнцыя апазыцыйнай цэнтрысцкай партыі «Грамадзянская плятформа».
Падчас выступленьня яе старшыня Гжэгаж Схэтына шмат увагі прысьвяціў пытаньню бясьпекі Польшчы. Паводле яго, адно НАТО – гэта мала для таго, каб Польшча адчувала сябе ў бясьпецы, патрэбна «шукаць свайго месца ў Эўразьвязе». Схэтына падкрэсьліў, што чым мацнейшы Эўразьвяз, тым слабейшы Пуцін.
Падчас выступленьня лідар «Грамадзянскай плятформы» скрытыкаваў урад і кіруючую партыю «Права й справядлівасьць» за стыль кіраваньня краінай.
Падчас парлямэнцкіх выбараў восеньню 2015 года партыя набрала 28,85% галасоў і была прымушаная перайсьці ў апазыцыю. Да гэтага яна восем гадоў кіравала краінай у кааліцыі з Польскай сялянскай партыяй.
вс