Абвешчаны фотаконкурс "Падляшша ў аб'ектыве"
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.06.2016 11:50
Таварыства Музэй і цэнтар беларускай культуры ў Гайнаўцы арганізуе ўжо 12 фотаконкурс імя Віктара Воўкава.
Таварыства Музэй і цэнтар беларускай культуры ў Гайнаўцы арганізуе 12 фотаконкурс «Падляшша ў абʼектыве імя Віктара Воўкава». Тэмай конкурсу зьяўляецца Падляшша, зь яго архітэктурай, прыродай, людзьмі, цэлай культурнай мазаікай. Арганізатары пакідаюць аўтарам свабоду й не вызначаюць тэматычных падзелаў. Конкурс мае адчынены характар і ў ім могуць прымаць удзел ня толькі жыхары гэтага рэгіёну, але й з цэлай Польшчы, прафэсіяналы й аматары.
Працы на конкурс можна падаваць да канца верасьня бягучага году. Абвяшчэньне вынікаў і конкурсная выстава заплянаваныя на лістапад-сьнежань. Конкурсныя здымкі будуць выстаўленыя ў Музэі й цэнтры беларускай культуры ў Гайнаўцы цягам году, паколькі будзе гэта дасканалае дапаўненьне этнаграфічных выставаў. Пасьля выстава будзе паказаная ў некаторых мясцовасьцях Падляшша, між іншым, у Беластоку, Бельску Падляскім, Клешчэлях, Белавежы.
У мінулым годзе выстава таксама была паказана ў Горадні й Берасьці.
ав