Польшча плянуе прадаваць кураціну ў ПАР
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        28.06.2016 14:51
                    
                                 
                
                
                    Рынак Чорнай Афрыкі, гэта 0,5 млрд чалавек, нагадае віцэ-міністар сельскай гаспадаркі Польшчы.  
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                          Палякі будуць прадаваць кураціну ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку (ПАР). Афрыканскі бок вырашыў, што мяса адпавядае вэтэрынарным патрабаваньням, таму палякі могуць пастаўляць яго ў замарожаным выглядзе партнэрам у Афрыцы.
Пагадненьне аб гандлёвым супрацоўніцтве з ПАР падпісаў, між іншым, намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Польшчы Яцэк Багуцкі (Jacek Bogucki). Ён спадзяецца, што ў бліжэйшым часе будуць заключаныя першыя гандлёвыя дамовы з афрыканскімі партнэрамі.
Яцэк Багуцкі: Перш за ўсё, гэта буйны рынак. Да гэтай пары Эўропа была адным з буйнейшых экспартэраў на тамтэйшым рынку. Аднак Польшча – найбуйнейшы вытворца курынага мяса ў Эўропе - доступу да яго ня мела. 
Віцэ-міністар Яцэк Багуцкі спадзяецца, што мяса птушкі з Польшчы стане папулярным таксама ў іншых краінах Афрыкі.
Яцэк Багуцкі: Дамова з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай ахоплівае таксама больш за 10 суседніх краінаў – усю Чорную Афрыку. Яна дае доступ да буйнога рынку, то бок тэрыторыі, дзе пражывае 0,5 млрд чалавек. 
У мінулым годзе ў Польшчы было выраблена больш за 2 млн тон кураціны. Больш за 40% прадукцыі было прададзена за мяжу.
аз