Logo Polskiego Radia
Print

40-годзьдзе мірных пратэстаў рабочых

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.06.2016 14:03
А. Дуда: Свабода была заваяваная не зброяй, а цьвёрдай пазыцыяй.
www.pixabay.com

У мясцовасьці Плоцк непадалёк ад Варшавы адбываецца ўрачыстае адзначэньне гадавіны пратэстаў рабочых у чэрвені 1976 года. Прысутны на мерапрыемстве прэзыдэнт Анджэй Дуда адзначыў падчас свайго выступленьня, што без мірных пратэстаў не было б свабоднай Польшчы.

А. Дуда: Свабода была заваяваная не зброяй, а цьвёрдай пазыцыяй, мірнай пазыцыяй, абаронай элемэнтарных правоў і свабод грамадзян. І за гэта геройства, за тыя пакуты, за ўсё, што давяло нас да свабоднай Польшчы, за вашу рашучасьць я хацеў бы вам сёньня ад імя ўсіх палякаў, асабліва маладых, сардэчна падзякаваць.

Прэзыдэнт усклаў кветкі да помніка ахвярам пратэстаў рабочых і благаслаўлёнага ксяндза Ежы папялушкі. Прыняў удзел таксама ў палявой імшы за ўдзельнікаў пратэстаў, якія адбыліся 40 гадоў таму.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт