Logo Polskiego Radia
Print

Дзеці ў гасьцях у прэм'ер-міністра Польшчы (ФОТАРЭПАРТАЖ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.06.2016 15:54
Канцылярыя прэм'ера чацьвёрты па ліку раз арганізавала сямейны пікнік пад назвай «Дзеці кіруюць».

Сёньня парк вакол Канцылярыі прэмʼер-міністра Польшчы, які разьмешчаны ў цэнтры Варшавы й на штодзень знаходзіцца пад моцнай аховай спэцслужбаў, адкрыты для дзяцей і іх бацькоў. Канцылярыя чацьвёрты па ліку раз арганізавала сямейны пікнік пад назвай «Дзеці кіруюць», прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаўся 1 чэрвеня.

Дзяцей і бацькоў сустрэла прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла. Да арганізацыі сьвята падключыліся паасобныя міністэрствы й міністры.

Спэцыяльна для маленькіх наведвальнікаў Канцылярыя падрыхтавала розныя гульні й гуляньні, забавы, віктарыны ды канцэртную праграму.
У мінулым годзе ў такім жа самым мерапрыемстве ўдзел прыняло больш за 13 тыс. чалавек.

вс
фота: PAP/Marcin Obara

на фота: прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла праводзіць час зь дзецьмі й іх бацькамі ў парку Канцылярыі.

/

/

/
/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт