Logo Polskiego Radia
Print

Папулярнасьць польскай ежы б'е рэкорд за рэкордам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.05.2016 12:48
Харчовыя прадукты з Польшчы заваёўваюць сусьветныя рынкі.
Photo: pixabay.com

У 2004-2015 гадах, то бок з моманту ўступленьня Польшчы ў Эўразьвяз, кошт экспарту аграхарчовых прадуктаў павялічыўся пракладна на 350 адсоткаў. У бліжэйшыя гады можна спадзявацца далейшага росту. Паводле розных прагнозаў, кошт экспарту спажывецкіх прадуктаў можа вырасьці на 4-8%, то бок складзе ад 24,5 да 25,5 мільярда эўра.

Сёлета рухавіком экспарту будуць перш за ўсё збожжавыя прадукты, мяса й кандытарскія вырабы. У 2015 годзе вартасьць іх экспарту можа павысіцца на 6-12%.

Міністэрства сельскай гаспадаркі разьлічвае таксама, што будзе адкрыты кітайскі рынак для польскіх садавіны й мяса птушкі.

„Традыцыйным рынкам збыту польскіх кандытарскіх вырабаў зьяўляецца Эўразьвяз, але нашыя вытворцы актыўна змагаюцца таксама за больш аддаленыя рынкі, у тым ліку ў Азіі”, - кажа Марэк Пшэзьдзяк (поль. Marek Przeździak), старшыня Польскай асацыяцыі вытворцаў шакалядных і кандытарскіх вырабаў „Polbisco”.

Напрыклад, Кітай, Віетнам, Эгіпет, Альжыр, а таксама Саудаўская Арабія становяцца ключавымі рынкамі для кампаніі „Dr Gerard” – найбуйнейшага ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе вытворцы коржыкаў й вафель. У суме фірма экспартуе іх у 30 краін сьвету.

Рынкі звонку ЭЗ становяцца ўсё больш важнымі таксама для польскага мяса. Кошт экспарту мяса ў 2016 годзе можа дасягнуць нават 4 мільярдаў 350 мільёнаў эўра, што азначае рост на 12% у параўнаньні зь 2015 годам.

Трэцяе месца сярод польскіх прадуктаў харчаваньня, якія могуць разьлічваць на рашучы рост экспарту, займаюць прадукты, якія ўтрымліваюць какава, то бок напрыклад шакаляд. Паводле экспэртаў, гэты рост можа скласьці 10-15% у параўнаньні зь мінулым годам. Асноўным рынкам збыту польскага шакаляду застаецца Эўразьвяз.

Тым часам экспэрты кажуць пра станоўчыя прагнозы таксама па экспарту: соусаў, кэтчупу, гарчыцы, зерняў тэхнічных культур.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт