Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўпершыню пройдзе мілітарны кірмаш

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.05.2016 15:34
Міністэрства абароны спадзяецца, што ў ім прыме ўдзел каля 15 тысяч чалавек.
min.gov.pl

Кірмаш Pro Defense пройдзе 2-5 чэрвеня ў Аструдзе.

На 50 тысячах квадратных мэтраў пройдзе паказ кадэцкіх клясаў і Войска Польскага, сваю тэхніку пакажа каля 120 фірм, на чале з Польскай узброенай групай. Будзе таксама навукова-канфэрэнцыйная частка з удзелам прадстаўнікоў розных мілітарных арганізацый, выступяць таксама прадстаўнікі краін NATO.

Свой удзел пацьвердзілі прадстаўнікі 10 краін, у гэтым ЗША. У Аструду прыедуць жаўнеры Нацыянальнай гвардыі штату Іліной, зь якой Польшча даўно супрацоўнічае, асабліва ў галіне тэрытарыяльнай абароны.

На кірмашы будзе прадстаўленая ваенная тэхніка, у гэтым зброя. Экспазыцыя ў значнай ступені будзе мець інтэрактыўны характар, каб жадаючыя маглі пазнаёміцца з выстаўленымі экспанатамі. Узброеныя сілы Польшчы пакажуць 70 экзэмпляраў ваеннай тэхнікі, між іншым, танкі РТ-91, Леапард 2А4 і 2А5, верталёт SW-4, паветраныя беспілотнікі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт