Польшча - ахвяра фальшывай тэрарыстычнай трывогі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
28.05.2016 14:00
Спэцслужбы мусілі правесьці праверку дзесяткаў аб’ектаў.
Foto: PAP/Rafał Guz
Пасьля некалькіх выпадкаў з падкладаньнем бомбаў польская паліцыя пачала акцыю праверак некалькіх будынкаў, паведаміла Галоўная камэндатура паліцыі.
Акцыя пачалася пасьля таго, як шэраг дзяржаўных устаноў ды гандлёвых цэнтраў у Польшчы атрымалі ананімныя лісты па электроннай пошце з папярэджаньнем пра падкладзеныя бомбы. Паліцыя зладзіла праверку ў Кракаве, Варшаве, Вроцлаве, Катавіцэ. Выбуховых прыстасаваньняў не знойдзена.
Паліцыя заявіла, што вядзецца пошук аўтара лісту, дадзенай асобе пагражае 8 год турмы ды мільённыя штрафы. Паліцыя ўжо затрымала аўтараў фальшывых бомбавых папярэджаньняў, якія спынілі працу лётнішчаў у Варшаве ды Модліне прыканцы сакавіка.
PR/юл