Logo Polskiego Radia
Print

Brutto&Lyapis і Dzieciuki зайграюць у Варшаве

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2016 15:07
Варшаўскі канцэрт гуртоў адбудзецца 28 траўня ў клюбе Proxima.
Foto: www.vk.com

Арганізатары абяцалі пакупнікам білетаў зь Беларусі бясплатныя візы на 4 дні. Бясплатная віза шэнген выдавалася гледачам, якія набылі квіток на канцэрт «Bruttо & Lyapis feet Dzieciuki» ў Беларусі празь сыстэму kvitki.by.

Квіткі, набытыя ў Польшчы, візавай падтрымкай не валодаюць. Іх яшчэ можна набыць у салёнах Empik і на ebilet.рl.

- Калектыву вельмі спадабаўся экспэрымент з «Ляпісаўскім» рэпэртуарам, які Brutto апрабавалі ў Кіеве і Беластоку - там музыкі адыгралі цэлае аддзяленьне з 11 хітоў «Ляпісаў», - распавядаюць арганізатары. - «Яблыні» і «Таксі»? Яны экспэрымэнтуюць са спадчынай не да такой ступені, але, верагодна, наведвальнікі пачуюць на канцэрце «Грай», «Капитал», «Рамонкi», «Огоньки».

charter97.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт