Анджэй Дуда падпісаў закон аб забароне папулярызацыі камунізму
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
20.05.2016 17:24
У будучым годзе з польскай грамадзкай прасторы зьнікнуць назвы, якія зьвязаныя з гэтым пэрыядам.
PAP/Jacek Turczyk
1 красавіка бягучага году Сэйм прыняў спэцыяльны законапраект, які, паводле польскіх дэпутатаў, будзе сымбалем канца камунізму ў Польшчы. Больш за 1300 назваў вуліц у цэлай Польшчы зьвязаныя з камуністычным пэрыядам.
Цяпер мясцовыя ўлады будуць мець агулам 15 месяцаў на кансультацыі з жыхарамі й зьмены назваў вуліц. Калі лякальны ўлады гэтага ня зробяць, рашэньне прыме ваявода. Па дапамогу мясцовае кіраўніцтва можа зьвяртацца ў Інстытут нацыянальнай памяці.
Закон ня тычыцца помнікаў, абэліскаў і памятных шыльдаў.
ав