У Польшчы ўзводзіцца сыстэма СПА ЗША
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.05.2016 16:33
                    
                                 
                
                
                    У пятніцу ў Рэдзікове адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя будаўніцтва амэрыканскай базы.
                
                
                    
                        
Photo:Wojciech Kusiński/Polskie Radio
                     
                
                
                
               
                
                          Паводле амбасадара ЗША ў Польшчы, будаўніцтва вайсковай базы ў Рэдзікове (поль. Redzikowo) – гэта супольны польска-амэрыканскі ўклад у абарону ад ракетнай пагрозы з боку Блізкага Ўсходу.
Амбасадар Пол Джонс сказаў у Першай праграме грамадзкага Польскага радыё, што будаўніцтва базы завершыцца ў 2018 годзе.
Пол Джонс: Рэалізацыя гэтага праекту праходзіць згодна з плянам ужо некалькі гадоў. Гэта польска-амэрыканскі ўклад у абарону супраць ракетнай пагрозы з тэрыторыі Блізкага Ўсходу. Праца пры будаўніцтве базы будзе працягвацца яшчэ два бліжэйшыя гады. Акрамя таго, зьявяцца таксама амэрыканскія вайскоўцы, якія будуць адказваць пра дзейнасьць гэтай базы. Гаворка ідзе пра 150-200 вайскоўцаў, якія прыбудуць у Польшчу цягам 1,5-2 гадоў.
У гэтую пятніцу ў вёсцы Рэдзікoва каля гораду Слупск (поль. Słupsk) у Паморскім ваяводзтве адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя будаўніцтва базы. Дэлегацыю ЗША на мерапрыемстве будзе ачольваць намесьнік міністра абароны ЗША Робэрт Лорк (анг. Robert Orton Work).
База ў Польшчы прызначана для захоўваньня й запуску ракетаў «зямля-паветра» SM-3. Гэта частка ініцыяванай урадам ЗША праграмы пад назвай «Эўрапейскі супрацьпаветраны шчыт».
аз