Барак Абама й Джон Керы прымуць удзел у саміце NATO ў Варшаве
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.04.2016 18:02
Дзярждэп ЗША пацьвердзіў удзел Барака Абамы й Джона Керы ў сустрэчы ў вярхах.
flickr.com/Defence Images
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША пацьвердзіў удзел прэзыдэнта Барака Абамы й дзяржсакратара ЗША Джона Керы ў саміце NATO, які адбудзецца ў Варшаве ў ліпені 2016 года.
Пра гэта паведаміў таксама сам Джон Керы ў лісьце, напісаным польскаму народу з нагоды 225-й гадавіны з дня прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня.
Саміт NATO ў Варшаве пройдзе 8-9 ліпеня 2016 года.
вс