Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт прыняў прысягу ў новага судзьдзі Канстытуцыйнага суда

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.04.2016 18:32
Ён замяніў у гэтым органе судзьдзю, тэрмін паўнамоцтваў якога закончыўся.
Анджэй Дуда (на фота зьлева) і Зьбігнеў Енджэеўскі (справа)Анджэй Дуда (на фота зьлева) і Зьбігнеў Енджэеўскі (справа)PAP/Jacek Turczyk

У Прэзыдэнцкім палацы адбылася ўрачыстая прысяга судзьдзі Зьбігнева Енджэеўскага (Zbigniew Jędrzejewski), якога Сэйм 14 красавіка выбраў у склад Канстытуцыйнага суда. Ён замяніў у гэтым органе судзьдзю, тэрмін паўнамоцтваў якога закончыўся. У судзьдзі прысягу прыняў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

На ўрачыстасьці прысягі прысутнічалі старшыня Канстытуцыйнага суда, старшыні Сэйма й Сэната, а таксама чыноўнікі Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт