Logo Polskiego Radia
Print

Урад Туска ведаў пра замены целаў у трунах?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.04.2016 14:55
Пра гэта ў верасьні 2010 году ўладам у Польшчы паведамляў амбасадар РП у Маскве.
Photo: Piotr Drabik/flickr.com/Commercial use allowed

„Гэта скандал, я абураны ... Пра тое, што маглі быць якія-небудзь парушэньні ў працэсе ідэнтыфікацыі цела прэзыдэнта Рышарда Качароўскага (рэд. - прэзыдэнта Польшчы на выгнаньні ў 1989–1990 гадох, які загінуў падчас авіякатастрофы пад Смаленскам у 2010 годзе), яго сям'я даведалася толькі восеньню 2012 году, то бок, перад эксгумацыяй. Раней ніхто нават не паведаміў сям'і, што целы былі замененыя”, - кажа ў размове з выданьнем „Gazeta Polska” Гневамір Рокаш-Кучыньскі (пол. Gniewomir Rokosz-Kuczyński) – старшыня Эўрапейскага моладзевага цэнтра й Разьвіцьця мясцовай дэмакратыі. Гэта няўрадавая ўстанова, якая супрацоўнічае з канцылярыяй прэзыдэнта Польшчы Рышарда Качароўскага ў Лёндане.

„Калі галоўны ваенны пракурор ведаў аб няправільнай ідэнтыфікацыі целаў ужо ў верасьні 2010 году й цягам двух бліжэйшых гадоў не прадпрыняў ніякіх дзеяньняў з мэтай высьвятленьня сытуацыі, можна казаць пра невыкананьне службовых абавязкаў. Тое ж самае тычыцца таксама прадстаўнікоў ураду”, - кажа ў размове з выданьнем спэцыяліст па Крымінальным кодэксе з Варшаўскага ўнівэрсытэта Пётр Крушыньскі (поль. Piotr Kruszyński). На яго думку, не было ніякіх падстаў, каб не паведаміць сям’і прэзыдэнта Качароўскага пра фатальную памылку.

Паводле выданьня „Gazeta Polska”, ужо 24 верасьня 2010 году самыя важныя асобы ва ўрадзе Дональда Туска атрымалі паведамленьне, якое павінна стаць паваротным момантам у расьсьледаваньні Cмаленскай катастрофы.

Амбасадар Польшчы ў Маскве ў афіцыйным лісьце паведаміў польскім уладам, што цела, якое знаходзіцца ў труне польскага прэзыдэнта ў выгнаньні Рышарда Качароўскага, належыць камусьці іншаму. Інфармацыя, як паведамляў тады Ежы Бар (поль. Jerzy Bahr), заслугоўвала даверу, чытаем у выданьні „Gazeta Polska”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт