Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрт: У корме быў антыбіётык

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.04.2016 16:05
Пракуратура правярае прычыны сьмерці трох кабыл у Янаве Падляскім.
foto: pixabay.com

Антыбіётык у корме быў, але яго колькасьць не перавышала нормаў. Аб гэтым паведаміў экспэрт, які прааналізаваў вынікі дасьледаваньня аўса пасьля сьмерці кабылы Прэрыя (Preria) з конезавода ў Янаве Падляскім.

Рэчывы, знойдзеныя ў корме, гэта антыбіётыкі для барацьбы з паразітамі хатняй птушкі і буйной рагатай жывёлы.

Гістапаталягічныя дасьледаваньні дакажуць, ці колькасьць антыбіётыкаў паўплывала на сьмерць кабылы Прэрыя. Вынікі будуць вядомыя празь некалькі тыдняў.

Дзяржаўны вэтэрынарны інстытут у Пулавах правярае таксама корм кабылы Амра, якая памерла ў апошнюю суботу. Жывёла належала да жонкі бубнача „Rolling Stones” Шырлі Ўотс. Вартасьць Амры перавышала 340 тысяч эўра. Яна знаходзілася на конезаводзе ў Янаве ў рамках дамовы арэнды.

Нягледзячы на неадкладную вэтэрынарную дапамогу каня ня здолелі ўратаваць.

Па тых жа прычынах у апошнія месяцы памерлі дзьве іншыя кабылы - Прэрыя, якая належыць Шырлі Ўотс і чэмпіён сьвету Пянісіма (Pianissima).

Справай займаецца пракуратура.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт