Спэцслужбы правяраюць «Kulczyk Holding» і «CIECH»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.04.2016 11:45
Справа тычацца парушэньняў у працэсе прыватызацыі кампаніі.
cba.gov.pl
Супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро ўвайшлі ў офісы кампаній «Kulczyk Holding» і «CIECH». Таксама правялі ператрус у кватэры двух дырэктароў «CIECH».
Справа тычацца парушэньняў у працэсе прыватызацыі кампаніі. У чэрвені 2014 адна з суполак групы «Kulczyk» купіла большасны пакет акцый «CIECH». У сьнежні аб парушэньнях у прыватызацыі «CIECH» паведаміла Вышэйшая кантрольная палата. Паводле паведамленьня, акцыі кампаніі прадаліся па цане, якая не адлюстроўвала яе сапраўднай вартасьці. Міністэрства фінансаў было абвінавачана ў безгаспадарчасьці.
Пытаньне аб прыватызацыі «CIECH» расьсьледуе пракуратура.
«CIECH» паўстаў у 1945 годзе. Сёньня гэта лідар польскага хімічнага рынку і адна з буйнейшых кампаній міжнароднага ўзроўню.
яс