Logo Polskiego Radia
Print

Польска-расейскі канфлікт грузаперавозак вырашаны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.04.2016 12:30
Прадстаўнікі Польшчы й Расеі заключылі пагадненьне.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністар інфраструктуры й будаўніцтва ў Польшчы задаволены польскага – расейскім пагадненьнем па справе грузаперавозак. Нагадаем, у апошнюю пятніцу ў Гданьску намесьнікі міністраў транспарту Польшчы й Расеі падпісалі пагадненьне, якое дае зьялённае сьвятло пастаяннаму перамяшчэньню тавараў паміж абедзьвюма краінамі. Нагадаем, цяпер гэта адбываецца на падставе часовай дамовы, заключанай у лютым бягучага году.

Асноўнай перашкодай у заключэньні пастаяннай дамовы былі расейскія правілы, якія, паводле польскага боку, дыскрымінуюць польскіх грузаперавозчыкаў і выцясьняюць іх з рынку Расейскай Фэдэрацыі.

Міністар Анджэй Адамчык сказаў, што расейцы пагадзіліся памяняюць гэтыя правілы.

Анджэй Адамчык: Расейскі бок абавязаўся да 15 красавіка адмяніць правілы, якія выразна дыскрымінуюць польскія грузаперавозачныя фірмы. Дзякуючы гэтаму мы зможам перадаць расейскаму боку дазволы на ўвоз грузу на тэрыторыю Польшчы.

У пагадненьні ўказаная колькасьць дазволаў на ўезд польскіх перавозчыкаў на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі. Нягледзячы на тое, што Польшча атрымала трохі менш дазволаў на ўвоз у Расею тавараў з „трэціх краін”, то Анджэй Адамчык супакойвае, што краіна на гэтым ня страціць.

Анджэй Адамчык: Дамова, заключана з расейскім бокам, ліквідуе правілы, датычныя грузу з „трэціх краінаў”. Цяпер транспарт гэтага грузу будзе праходзіць паводле статусу двухбаковага руху.

Перамовы па справе грузавых перавозак паміж Польшчай і Расеяй працягваліся з канца студзеня. Падпісанае ў пятніцу пагадненьне прадугледжвае, што грузаперавозчыкі з Польшчы й Расеі атрымаюць агулам 190 тысяч дазволаў на транспарт тавараў. У тым ліку палякі атрымаюць 40 тысяч на транспарт па тэрыторыі Расеі грузаў з „трэціх краінаў”. Гэта асабліва важна для фірмаў, якія пастаўляюць у Расею тавары з Заходняй Эўропы.

Апрача таго будзе створаная адмысловая група па вырашэньні бягучых праблемаў, якія ўзьнікаюць паміж перавозчыкамі, паліцыяй і іншымі службамі. У склад групы ўвойдуць прадстаўнікі абодвух бакоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт