Logo Polskiego Radia
Print

Былая прэм’ер-міністар Польшчы будзе бясплатна лячыць людзей

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.04.2016 20:07
Паводле адукацыі Эва Копач лекар, яна мае некалькі спэцыялізацый, у тым ліку сямейнага ўрача й пэдыятра.
Эва Копач у цягніку (у чырвоным жакеце)Эва Копач у цягніку (у чырвоным жакеце)foto: KPRM

Былая прэм’ер-міністар Польшчы ад права-цэнтрысцкай партыі «Грамадзянская плятформа» Эва Копач плянуе вярнуцца да прафэсійных заняткаў. Паводле адукацыі яна лекар, у 1981 годзе закончыла Люблінскі мэдычны ўнівэрсытэт.

Эва Копач мае некалькі спэцыялізацый: яна ўрач агульнай практыкі (сямейны ўрач), пэдыятар і спэцыяліст судовай мэдыцына.

Былая кіраўнік ураду пры гэтым не плянуе адмаўляцца ад парлямэнцкай дзейнасьці й надалей будзе дэпутатам Сэйму. Эва Копач хацела б у свабодныя ад парлямэнцкай дзейнасьці дні (некалькі дзён цягам месяца) браць дзяжурствы на станцыі хуткай дапамогі альбо ў паліклініцы. Для гэтага павінна быць згода старшыні Сэйму, зь якой, – паводле Копач, – праблем быць не павінна.

Пры гэтым яна плянуе працаваць бясплатна – на валянтэрскіх асновах.

Эва Копач, якой цяпер 60 гадоў, займалася лекарскай практыкай да 2007 года, калі заняла пасаду міністра аховы здароўя Польшчы, якую займала да 2011 года. З 2011-га да 2014 года была старшынёй Сэйму й крыху больш за год (верасень 2014 – лістапад 2015) прэм’ер-міністрам краіны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт