У Польшчы павінны быць войскі NATO - Анджэй Дуда
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        02.04.2016 11:28
                    
                                 
                
                
                    Прэзыдэнт Польшчы пазытыўна ўспрыняў дэклярацыю Вашынгтона аб разьмяшчэньні ў рэгіёне  бронетанкавай брыгады ЗША.
                
                
                    
                        
PAP/Jacek Turczyk
                     
                
                
                
               
                
                         Перад сустрэчай у вярхах NATO, якая ў ліпені пройдзе ў Варшаве, Польшча будзе працаваць над тым, каб у нашым рэгіёне Эўропы, у тым ліку і ў Польшчы, узрасла прысутнасьць войскаў Паўночнаатлянтычнага пакту, заявіў прэзыдэнт Анджэй Дуда. Пра гэта польскі лідар сказаў у Вашынгтоне на саміце па ядзернай бясьпецы.
Ён паведаміў, што пазытыўна ўспрыняў дэклярацыю ЗША аб разьмяшчэньні ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе амэрыканскай бронетанкавай брыгады. Анджэй Дуда зазначыў, што польскі бок будзе лабіраваць на карысьць разьмяшчэньня ў Польшчы ня толькі войск NATO, але й мілітарнай інфраструктуры, якая б выкарыстоўвалася ня толькі арміямі Паўночнаатлянтычнага пакту, але й Польшчы.
вс