Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адкрыўся музэй палякаў, якія ратавалі габрэяў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.03.2016 14:37
Госьцем цырымоніі быў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Józef und Wiktoria UlmaJózef und Wiktoria UlmaBild:pl.wikipedia.org/Domena publiczna

У вёсцы Маркова (поль. Markowa) на поўдні Польшчы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Музэя палякаў, якія ратавалі габрэяў ім. сям'і Ўльмаў (поль. Ulmów) . Нагадаем, за дапамогу габрэям гітлераўцы расстралялі Юзафа Ўльму, яго цяжарную жонку Вікторыю й шасьцярых дзяцей.

Першапачаткова музэйная ўстанова мела прысьвячацца мясцовым героям, але канчаткова было вырашана, што яна будзе прысьвечаная ўсім палякам, якія дапамагалі габрэям у часы Другой сусьветнай вайны.

Гэта першы музэй падобнага тыпу ў краіне. Паводле яго дырэктара Матэвуша Шпытмы (поль. Mateusz Szpytma), сям'я Ўльмаў – гэта сымбаль усіх палякаў, якія былі забітыя за дапамогу габрэям.

Госьцем цырымоніі адкрыцьця Музэя палякаў, якія ратавалі габрэяў ім. сям'і Ўльмаў, быў прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Будаўніцтва музэя ў вёсцы Маркова каштавала амаль 10 мільёнаў злотых. Яго галоўным элемэнтам зьяўляецца арыгінальная хата сям’і Ўльмаў.

аз

У Польшчы адкрыецца музэй палякаў, якія ратавалі габрэяў

Госьцем цырымоніі будзе прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

У вёсцы Маркова (поль. Markowa) на поўдні Польшчы адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Музэя палякаў, якія ратавалі габрэяў ім. сям'і Ўльмаў (поль. Ulmów) . Нагадаем, за дапамогу габрэям гітлераўцы расстралялі Юзафа Ўльму, яго цяжарную жонку Вікторыю й шасьцярых дзяцей.

Першапачаткова музэйная ўстанова мела прысьвячацца мясцовым героям, але канчаткова было вырашана, што яна будзе прысьвечаная ўсім палякам, якія дапамагалі габрэям у часы Другой сусьветнай вайны.

Гэта першы музэй падобнага тыпу ў краіне. Паводле яго дырэктара Матэвуша Шпытмы (поль. Mateusz Szpytma), сям'я Ўльмаў – гэта сымбаль усіх палякаў, якія былі забітыя за дапамогу габрэям.

Госьцем цырымоніі адкрыцьця Музэя палякаў, якія ратавалі габрэяў ім. сям'і Ўльмаў будзе прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Будаўніцтва музэя ў вёсцы Маркова каштавала амаль 10 мільёнаў злотых. Яго галоўным элемэнтам зьяўляецца арыгінальная хата сям’і Ўльмаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт