Заўтра адбудзецца прэм'ера "Дзядоў" А. Міцкевіча
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
09.03.2016 10:35
Спэктакль падрыхтаваў летувіскі рэжысэр Эймунтас Нэкросіус.
Teatr Narodowy
У варшаўскім Нацыянальным тэатры ідзе апошняя падрыхтоўка да прэм’еры “Дзядоў” Адама Міцкевіча. Прэм’ера – у чацьвер. Спэктакль падрыхтаваў летувіскі рэжысэр Эймунтас Нэкросіус.
Актор Гжэгаж Малэцкі, які зайграе ролю Густава-Конрада, кажа, што гэта будзе вельмі паэтыцкі й метафарычны спэктакль. “У пэўным сэнсе нямодны ў сёньняшнія часы. Без феерверкаў і выстралаў пад публічнасьць”, - расказвае актор. Ён дадае, што гэта пастаноўка пра пошук Бога й пра час, які мінае.
Пра “Дзядоў” Эймунтас Нэкросіус узгадваў яшчэ васямнаццаць гадоў таму. “Найбольш мяне спакушае Міцкевіч. Я вельмі хацеў бы паставіць “Дзяды”, хоць я баюся, што ня спраўлюся. Але я веру, што калісьці гэта зраблю”, - казаў рэжысэр.
Эймунтас Нэкросіус многія гады быў зьвязаны з Віленьскім моладзевым тэатрам. Пасьля ён заснаваў свой уласны калектыў Meno Fortas. Працаваў у Мілане, Рыме, Маскве, супрацоўнічаў з летувіскімі тэатрамі. У Польшчы рэжысэр працаваў для Вялікага тэатру-Нацыянальнай Опэры.
ав