Адбылося першае пасяджэньне Смаленскай камісіі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
07.03.2016 13:08
Камісія зоймецца аналізам дакумэнтаў па справе прычын катастрофы ў 2010 годзе, сабраных папярэднім урадам.
Антоні Мацярэвіч перад сустрэчай з чальцамі Смаленскай камісіі.PAP/Radek Pietruszka
Смаленская камісія распачала сваю працу. Яе чальцы сустрэліся зь міністрам абароны Антонім Мацярэвічам, які ўручыў чальцам камісіі афіцыйныя прызначэньні.
Як інфармавалася раней, камісія будзе працаваць кожны дзень, калі будзе патрэба, то з раніцы да вечара. Камісія зоймецца аналізам дакумэнтаў камісіі Ежы Мілера, якая ў гадах 2010-2011 займалася сьледзтвам у справе смаленскай катастрофы прэзыдэнцкага самалёта.
Камісія таксама прааналізуе дакумэнты, які па справе катастрофы рыхтаваў цяперашні міністар абароны Антоні Мацярэвіч.
Прэзыдэнцкі самалёт Ту154М з прэзыдэнтам Лехам Качыньскім на борце разьбіўся ў Смаленску 10 красавіка 2010 году.
ав