Прэзыдэнцкі палац адкрыты для наведвальнікаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.03.2016 14:49
Можна ўбачыць месцы, дзе Анджэй Дуда працуе і прымае гасьцей.
Прэзыдэнцкі палац у Варшавеwww.prezydent.pl
Сёньня ўсе жадаючыя могуць наведаць Прэзыдэнцкі палац у Варшаве. Можна ўбачыць месцы, дзе Анджэй Дуда працуе і прымае гасьцей. Для наведвальнікаў адкрытыя некалькі заляў, яны могуць убачыць калекцыю карцін польскіх мастакоў з кракаўскага музэя. На карцінах прадстаўлена гісторыя Польшчы з часоў Касьцюшкі да «Салідарнасьці».
Прэзыдэнцкі палац адкрыты для наведвальнікаў амаль цэлы дзень – з 11 да 17 гадзіны паводле польскага часу. Каб увайсьці ў будынак, неабходна мець пры сабе дакумэнт са здымкам. Нельга ўносіць вялікія торбы і небясьпечныя прадметы. Падчас наведваньня можна рабіць здымкі.
IAR PR/нг