Сумарны доўг польскіх безьбілетнікаў складае 6,5 млн эўра
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.03.2016 19:41
Найбольшы штраф за безьбілетны праезд у чыгуначнай кампаніі PKP InterCity – ажно 150 эўра.
foto: NBP
Сумарны доўг польскіх безьбілетнікаў складае амаль 28 млн злотых (6,5 млн эўра) – вынікае з дадзеных Бюро эканамічнай інфармацыі InfoMonitor. Паводле дадзенай кампаніі, статыстычны безьбілетнік – гэта мужчына ва ўзросьце 31-40 гадоў. На чатырох безьбілетнікаў адзін – гэта жанчыны. У сярэднім доўг безьбілетніка складае 759 злотых (каля 180 эўра).
Штрафы за праезд на гарадзкім транспарце без сапраўднага білета ў розных гарадах розныя. Для прыкладу, у Варшаве штраф складае 266 злотых (каля 62 эўра), а ў Кракаве – 240 злотых (каля 55 эўра).
За безьбілетны праезд цягнікамі Сілескай чыгункі (Koleje Śląskie) штраф складае 190 злотых (44 эўра), а ў агульнапольскай чыгуначнай кампаніі PKP InterCity – ажно 650 злотых (больш за 150 эўра).
Колькасьць безьбілетных даўжнікоў на дадзены момант складае каля 39 тыс. чалавек: гэта на 6 тыс. больш у параўнаньні зь мінулым годам.
вс