Эўрапейскія хаўрусьнікі Ле Пэн сустрэнуцца ў шахце пад Кракавам (фота)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        09.02.2016 10:32
                    
                                 
                
                
                    У палове лютага ў саляной шахце ў Вялічцы пройдзе зьезд групы дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнта - Эўропа Народаў і Свабоды.
                
                
                    
                        
flickr.com/ Costas Tavernarakis
                     
                
                
                
               
                
                         У склад гэтай палітычнай сілы ўвходзяць эўраскептыкі й нацыяналісты з розных краін Эўропы. На сустрэчу запрошаная лідарка францускага Нацыянальнага фронту Марын Ле Пэн, але свой удзел яна пакуль не пацьвердзіла.
Бюро саляной шахты ў Вялічцы пацьвердзіла інфармацыю пра тое, што зьезд пройдзе 18-19 лютага ў канфэрэнц-зале. Арганізатары зьезду з польскага боку кажуць, што сустрэча будзе прысьвечаная эканоміцы.
Група Эўропа Народаў і Свабоды была створаная па ініцыятыве Марын Ле Пэн. У яе склад уваходзіць 38 дэпутатаў з васьмі краін, пераважна з галяндзкай Партыі Свабоды, Свабоднай партыі Аўстрыі й італьянскай Паўночнай Лігі.
Шахта ў Вялічцы – гэта адзін з самым папулярных турыстычных абектаў у Польшчы. Яна знаходзіцца ў Сьпісе сусьветнай спадчыны UNESCO.
дг
Канфэрэнц-заля ў саляной шахце ў Вялічцы/wieliczka.pl