Logo Polskiego Radia
Print

Палякі падалі ў суд на «Газпром»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.02.2016 08:46
Раней пазоў супраць расейскага манапаліста падалі туркі і ўкраінцы.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Польская нафтагазавая кампанія «PGNiG» падала пазоў у арбітражны суд у Стакгольме супраць «Газпрома» й даччынай кампаніі «Газпром экспарт». Пра гэта паведаміла прэс-служба польскага канцэрну. Раней, у траўні 2015 года, «PGNiG» накіравала расейскаму боку апавяшчэньне аб арбітражным разглядзе.
Прадметам арбітражнага разбору стаў перагляд умоў цэнаўтварэньня па доўгатэрміновым кантракце ад 1996 года на закупку прыроднага газу.
У кампаніі пры гэтым адзначаюць, што з-за «канфідэнцыйнага характару арбітражу» ня могуць даць падрабязнасьці разбору і ўласных патрабаваньняў. Аднак «PGNiG» не выключае правядзеньня двухбаковых «камэрцыйных» перамоваў для дасягненьня пагадненьня.

Як нагадвае «Нямецкая хваля», раней аб пазове на суму ў 759 млн эўра да даччынай кампаніі «Газпрома» заявіла італьянская будаўнічая кампанія «Saipem».
Акрамя гэтага, у кастрычніку 2015 года Турцыя праз суд запатрабавала ад «Газпрома» зьніжку на газ, а ў лістападзе ўкраінскі «Нафтагаз» павялічыў суму пазову да расейскага манапаліста да 25,7 млрд даляраў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт