Польскія пэнсіянеры атрымаюць па $100 дадатку да пэнсіі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        01.02.2016 11:36
                    
                    Урад прыняў рашэньне выплаціць аднаразовую дапамогу пэнсіянерам з-за нізкай індэксацыі пэнсій.
                
flickr.com/Garry Knight
                     
Польскія пэнсіянеры атрымаюць па $100 дадатку да пэнсіі 
У дададак да індэксацыі пэнсій і дапамогі па інвалідзтве польскія пэнсіянеры й асобы з абмежаванымі магчымасьцямі атрымаюць адразовую дапамогу. Аднаразовая даплата складзе максымальна 400 зл ($100). 
Гэта абавязковая дапамога. Каб яе атрымаць пэнсіянерам не трэба зьвяртавацца ў дзяржаўныя ворганы. Аднаразовы дадатак пачнуць выплачваць 1 сакавіка на пошце й банкаўскімі траншамі.
Дадатак у памеры $100 атрымаюць тыя, чыя пэнсія не перакрочвае 250 даляраў. Асобы з пэнсіяй ад 250 да 300 даляраў могуць разьлічваць на аднарозвую дапамогу ў памеры 75 даляраў. Па $50 атрымаюць пэнсіянеры, чыя месячная пэнсія складае ад 300 да 380 даляраў. Пэнсіянеры, якія атрымліваюць ад 380 да 500 даляраў, могуць разьлічваць на аднаразовую дапамогу ў памеры 12 даляраў. Мінімальную дапамогу атрымае абсалютная большасьць, паколькі месячная пэнсія больш як паловы польскіх пэнсіянераў – 1500 зл.  
Урад прыняў рашэньне выплаціць аднаразовую дапамогу пэнсіянерам з-за нізкай індэксацый пэнсій. Плянавалася, што сёлета іх узровень вырасьце ўсяго на некалькі злотых. 

bankier.pl/дг