Logo Polskiego Radia
Print

1200 гасьцей запрошаныя на гадавіну хросту Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.01.2016 08:47
Галоўнай падзеяй будзе Нацыянальны сход.
Polskie Radio

На галоўныя ўрачыстасьці 1050-годзьдзя хросту Польшчы запрошаныя 1200 чалавек, у гэтым прэзыдэнт Анджэй Дуда, урад, парлямэнтары. Галоўнай падзеяй будзе Нацыянальны сход. Учора прайшла прэс-канфэрэнцыя на тэму плянаваных сьвяткаваньняў. Будуць гэта касьцёльныя, дзяржаўныя й лякальныя мерапрыемствы.

Галоўнай падзеяй стане Нацыянальны сход, які пройдзе 15 красавіка а 12 гадзіне ў Познані. Падчас сходу прэзыдэнт Анджэй Дуда зьвернецца да палякаў з прамовай.
Сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі зьвярнуў увагу, што будзе гэта вялікая падзея. Упершыню Нацыянальны сход пройдзе па-за Варшавай. “Прэзыдэнт у сваёй прамове напэўна будзе казаць пра нацыянальную супольнасьць, як трэба яе будаваць, якія перад намі, палітыкамі, перад Касьцёлам стаяць задачы”, - казаў Кухціньскі.

Старшыня Эпіскапату Польшчы, арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі падкрэсьліў, што ў гэтай справе назіраецца адзінства думкі з боку дзяржавы й Касьцёла. Сьведчыць пра гэта прысутнасьць палітыкаў і парлямэнтароў на прэс-канфэрэнцыі.

Арцыбіскуп казаў, што хрост Польшчы ў 966 годзе быў сьцісла зьвязаны з узьнікненьнем польскай дзяржавы. Бяз хросту не было б нашай цывілізацыі й культуры – падкрэсьліў познаньскі мітрапаліт.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт