Польшча спадзяецца разьмясьціць у сябе ваенныя базы NATO 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.01.2016 14:11
                    
                                 
                
                
                    А. Мацярэвіч: На саміце ў Варшаве будзе прынятае рашэньне, ці Польшча зьяўляецца паўнапраўным сябрам NATO.
                
                
                    
                        
Былы міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (у цэнтры на першым пляне)Foto: mjr R.Siemaszko/COMON
                     
                
                
                
               
                
                         Міністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў, што для яго ведамства самай важнай падзеяй бліжэйшага часу зьяўляецца саміт NATO ў Варшаве, плянаваны на ліпень. Падчас сустрэчы будзе прынятае рашэньне пра магчымасьць разьмяшчэньня ў Польшчы натаўскіх ваенных баз.
«На саміце ў Варшаве будзе прынятае рашэньне, ці Польшча зьяўляецца нармальным, паўнапраўным сябрам NATO, ці Польшчы датычаць тыя ж самыя крытэры, як адносна Нямеччыны, Францыі, Бэльгіі, Галяндыі ды іншых краін. Гаворка ідзе пра магчымасьць разьмяшчэньня на нашай тэрыторыі амэрыканскіх баз», – сказаў міністар абароны.
Мацярэвіч падкрэсьліў, што іншыя дзяржавы могуць самастойна вырашаць пра пастаянную прысутнасьць на іх тэрыторыі жаўнераў зь дзяржавы NATO. У сваю чаргу Польшчы ўскладняе прыняцьце такога рашэньня Нямеччына. А якраз Польшча, якая зьяўляецца франтавой дзяржавай альянсу, падвяргаецца найбольшай пагрозе нападзеньня звонку.
 
 ПР/нг