Logo Polskiego Radia
Print

На Польскім радыё працяг кадравых зьменаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.01.2016 22:14
Выконваючым абавязкі дырэктара Польскага радыё для замежжа прызначаная Аліцыя Дурай.

На дзяржаўным Польскім радыё працяг кадравых зьменаў. Як паведамлялася, сёньня міністар дзяржаўнай маёмасьці Польшчы прызначыў праўленьне радыёвяшчальнай кампаніі. Старшынёй праўленьня стала Барбара Станіслаўчык (Barbara Stanisławczyk). Барбара Станіслаўчык стала першай жанчынай-старшынёй у гісторыі Польскага радыё (кампанія заснаваная ў 1925 годзе).

На працягу дня пасады страцілі дырэктары Першага й Трэцяга каналаў, Інфармацыйнага радыёагенцтва (IAR), Агенцтва прамоцыі ды іншых структурных падразьдзяленьняў Польскага радыё.

З пасады таксама зьняты дырэктар-галоўны рэдактар Польскага радыё для замежжа (каналу замежнага вяшчаньня) Юльюш Міхал Малішэўскі (Juliusz Michał Maliszewski). Выконваючым абавязкі дырэктара каналу праўленьне Польскага радыё прызначыла Аліцыю Дурай (Alicja Duraj), якая займае пасаду адказнага сакратара рэдакцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт