Польшча можа страціць мільярды эўра
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.12.2015 13:23
Гаворка ідзе пра датацыю з Эўрапейскага Зьвязу на 2007-2013 гг.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Польскі ўрад стараецца засвоіць усе сродкі, якія дзяржава атрымала з Эўрапейскага Зьвязу на гады 2007-2013. Іх неабходна патраціць да канца бягучага году – піша Dziennik Gazeta Prawna. Застаўся толькі адзін дзень на падпісаньне дамоў. Даўно было вядома, што гэта не ўдасца зрабіць. Аднак новы ўрад вырашыў выратаваць максымальную колькасьць грошай датацыі, якой не ўдалося выкарыстаць.
Спачатку казалі пра 9 малрд эўра, якія знаходзяцца пад пагрозай страты. А сёньня праблема зьменшылася і гаворыцца ўжо пра 6 млрд. эўра. «І так шкада грошай, якія зьяўляюцца сур’ёзнай падтрымкай для польскай эканомікі», – адзначае галоўная эканамістка Канфэдэрацыі Lewiatan Малгажата Старчэўска-Кшыштошэк.
Чаму дзяржаве не ўдалося выкарыстаць усіх сродкаў? Прынцып фінансаваньня з ЭЗ заключаецца ў тым, што яно частковае, нейкія грошы павінны ўкласьці польскія суб’екты гаспадараньня. Іншая, самая сур’ёзная прычына, па словах віцэ-міністра разьвіцьця Ежы Квеціньскага, гэта адсутнасьць новых праектаў.
Дзеля таго, каб страціць як найменш грошай, міністэрства разьвіцьця маніторыць на дадзены момант 330 праектаў, у якіх пад пагрозай знаходзіцца выдаткаваньне поўнай сумы датацыі. Гэта праекты, якія датычаць інфраструктуры, у тым ліку чыгуначнай, інфарматыкі, а таксама аховы навакольнага асяродзьдзя ці сродкаў на дасьледчыцкія праекты і разьвіцьцё.
Dziennik Gazeta Prawna/пераклад нг