ПНР і мода ў кракаўскім Нацыянальным музэі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.12.2015 14:25
Наведвальнікаў чакае амаль 400 экспанатаў з гадоў 1945-89.
pixabay.com
У кракаўскім Нацыянальным музэі падрыхтаваная выстава, прысьвечаная модзе ў ПНР. Наведвальнікаў чакае амаль 400 экспанатаў з гадоў 1945-89. На выставе ёсьць усё, што моднай жанчыне таго пэрыяду было патрэбна. Ёсьць сумачкі, акуляры, абутак, капелюшы, але найперш вопратка на ўсе выпадкі, ёсьць нават жоўты купальны касьцюм, зроблены кручком. Гэта першая настолькі вялікая экспазыцыя, прысьвечаная модзе ў ПНР.
Аўтары выставы зьвяртаюць увагу, што абмежаваньні часоў ПНР вызвалялі ў праектантаў незвычайную крэатыўнасьць, а ў жанчынах несустраканую вынаходлівасьць.
Выставе спадарожнічае багатая адукацыйная праграма.
ав