Кракаў не прымае самалёты з-за тумана 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        20.12.2015 14:47
                    
                                 
                
                
                    Некалькі самалётаў паводле рашэньня капітанаў лайнэраў прызямлілася ў суседнім горадзе Катавіцэ. 
                
                
                    
                        
Boeing-787 Dreamliner LOT BriYYZ/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Туман у польскім Кракаве перашкаджае ў працы міжнароднага аэрапорта «Кракаў-Баліцэ» імя Яна Паўла ІІ. Некалькі самалётаў, у прыватнасьці, з Франкфурта-на-Майне й Брысталя, паводле рашэньня капітанаў лайнэраў прызямлілася ў суседнім горадзе Катавіцэ. Адтуль у Кракаў пасажыраў даставілі на аўтобусах.
«Кракаў-Баліцэ» зьяўляецца другім па велічыні аэрапортам пасьля варшаўскага аэрапорта імя Фрыдэрыка Шапэна. У мінулым годзе аэрапорт абслужыў больш за 3 млн 800 тыс. чалавек.
вс