Logo Polskiego Radia
Print

Польшча не прадасьць НПЗ Мажэйкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.12.2015 16:03
Аднак шмат залежыць ад польска-летувіскіх адносін – зазначыў міністар разьвіцьця.

Польшча не плянуе прадаваць НПЗ у Мажэйках. Паведаміў аб гэтым віцэ-прэм’ер Матэўш Маравецкі ў Вільні. Міністар разьвіцьця падкрэсьліў, што няма плянаў продажу НПЗ у Летуве, аднак у гэтай справе шмат будзе залежаць ад таго, як складуцца польска-летувіскія ўзаемадачыненьні.

Матэўш Маравецкі: Калі б мяне хто спытаў, то я скажу, што ня будзем прадаваць. Але шмат будзе залежаць ад таго, як складуцца новыя польска-летувіскія адносіны. Мы жадаем, каб яны былі пазытыўныя і вельмі добрыя.

Матэўш Маравецкі пацьвердзіў, што Orlen у далейшым ня можа поўнасьцю выкарыстоўваць патэнцыял нафтаперапрацоўчага завода ў Мажэйках, між іншым, з-за праблем з нафтаправодамі.

Матэўш Маравецкі: Гэта пытаньне трубы з Мажэек у Клайпэду, каб выводзіць нафту ў сьвет і пастаўляць яе прасьцейшым мэтадам, чым чыгунка. Чыгуначны шлях даўжэйшы, менш рэнтабельны, а рэйкі час ад часу разьбіраюць. У гэтым пляне нашае супрацоўніцтва не склядаецца добра.

Асноўным акцыянэрам зьяўляецца летувіская кампанія Orlen Lietuva, якая належыць польскай кампаніі PKN Orlen. Польская кампанія ў мінулым неаднаразова разважала над продажам НПЗ Мажэйкі з-за страт, якія прыносіць завод.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт