Міністэрства юстыцыі рыхтуе рэгістр пэдафілаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.12.2015 13:47
Кожны зможа праверыць у рэгістры, дзе ў дадзены момант знаходзіцца асоба, якая адбыла пакараньне, зьвязанае з пэдафіліяй.
foto:flickr.com
Міністэрства юстыцыі Польшчы падрыхтавала законапраект аб рэспубліканскім рэгістры пэдафілаў. Паведаміў аб гэтым госьць Польскага радыё, віцэ-міністар Патрык Які.
Ён патлумачыў, што кожны грамадзянін зможа праверыць у рэгістры, дзе ў дадзены момант знаходзіцца асоба, якая адбыла пакараньне, зьвязанае з пэдафіліяй. Гэта дапаможа прадухіліць сытуацыю, у якой пэдафіл выходзіць з турмы й зьдзяйсьняе іншае злачынства, - тлумачыць чыноўнік.
Патрык Які адзначыў таксама, што выдаткі на ўтрыманьне зьняволенага ў Польшчы складаюць 3150 злотых ($790). Гэта больш, чым дзяржаўныя службы выдзяляюць, напрыклад, на ўтрыманьне інвалідаў. Таму Міністэрства юстыцыі лічыць, што вязьні павінны працаваць.
яс