Logo Polskiego Radia
Print

Сьвінавуйсьце: першае судна ў тэрмінале звадкаванага газу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.12.2015 15:17
Гэта важны момант для польскай энэргетычнай незалежнасьці.
pixabay.com/Public Domain CC0

Катарскі газавоз «Al Nauman» з звадкаваным прыродным газам прыплыў у газавы тэрмінал ЗПГ у Сьвінавуйсьці. Паліва будзе выкарыстана для тэхнічнага запуску інсталяцыі, а пасьля рэгазыфікацыі яно трапіць да польскіх спажыўцоў.
Міністар марской гаспадаркі Марэк Грубарчык сказаў, што сёньняшняя падзея зьяўляецца значным момантам для польскай энэргетычнай незалежнасьці.

М. Грубарчык: Мы даведаемся, калі стане магчымым пачатак вытворчага працэсу газапорту. Падача першай сыравіны пакажа магчымыя непаладкі й акрэсьліць дату завяршэньня інвэстыцыі.

Міністар Грубарчык падкрэсьліў, што плянуюцца чарговыя інвэстыцыі, у гэтым будова чарговага баку ў Сьвінавуйсьці ці новага тэрміналу ў Польшчы. Міністар таксама паінфармаваў, што пад увагу бярэцца магчымасьць плаваючага тэрмінала на падабенства летувіскага ў Клайпэдзе.

Чарговы транспарт тэхнічнага звадкаванага газу прыбудзе ў газапорт у лютым 2016 году. Пачатак камэрцыйнай эксплёатацыі тэрмінала ЗПГ заплянавана на палову будучага году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт