Эўракамісія падала на Польшчу ў суд за бруднае паветра
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        10.12.2015 14:50
                    
                                 
                
                
                    Скаргі абгрунтаваныя тым, што на працягу апошніх 5 гадоў у Польшчы рэзка павысіўся ўзровень забруджваньня паветра.
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Эўракамісія падала тры новыя скаргі на Польшчу ў Суд Эўрапейскага Зьвязу. Гаворка ідзе аб занадта нізкай якасьці паветра ў краіне.
Скаргі абгрунтаваныя тым, што на працягу апошніх 5 гадоў у Польшчы рэзка павысіўся ўзровень забруджваньня паветра. Брусэль падкрэсьлівае, што дзеяньні, накіраваныя на абмежаваньне забруджваньня, былі недастатковымі. У лютым 2015 Эўракамісія выслала Польшчы апошняе папярэджаньне па гэтым пытаньні.
Нагадаем, што ў лістападзе польскія СМІ паведамлялі аб тым, што з-за смогу 119 чалавек трапілі ў бальніцы, па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 400 палякаў.
яс