З-за тумана варшаўскі аэрапорт не прымае самалётаў  
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        08.12.2015 13:56
                    
                                 
                
                
                    Частка рэйсаў перанакіраваная ў другі сталічны аэрапорт, а частка – у іншыя гарады.
                
                
                    
                        
Самалёт Boeing 737-800 авіякампаніі Ryanair Dean Morley/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Варшаўскі міжнародны аэрапорт «Модлін» не прымае самалётаў. Прычына – густы туман, які ахутаў лётнішча. Частка рэйсаў перанакіраваная ў другі сталічны аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна, а частка – у іншыя гарады. Так, самалёт з аэрапорту «Брусэль-Шарльлеруа» быў накіраваны ў Гданьск.
Нагадаем, у польскай сталіцы ёсьць два грамадзянскія аэрапорты: разьмешчаны ў межах горада аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна й аэрапорт «Модлін», які знаходзіцца па-за рысай Варшавы. Цяпер «Модлін» выкарыстоўваецца выключна адной авіякампаніяй: нізкатарыфнымі авіялініямі «Ryanair». Аэрапорт імя Шапэна ў сваю чаргу – гэта адно з буйнейшых лётнішчаў у нашым рэгіёне Эўропы.
вс