Энцыкляпэдыя «Польскі Пецярбург» узьнікне ў будучым годзе
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
09.12.2015 07:00
Праект наблізіць ролю, якую палякі адыгралі ў гісторыі Пецярбурга.
pixabay.com
Інтэрнэт энцыкляпэдыя «Польскі Пецярбург» узьнікне ў будучым годзе. Праект папулярна-навуковай энцыкляпэдыі наблізіць палякам і расейцам ролю, якую палякі адыгралі ў гісторыі Пецярбурга.
Працы над праектам трываюць з пачатку году. Плянуецца, што энцыкляпэдыя будзе гатовая вясной. За польскую частку праекта адказвае кракаўскі Міжнародны цэнтар культуры, за расейскую – Фонд імя Дзьмітрыя Ліхачова зь Пецярбурга.
Энцыкляпэдыя онлайн на польскай і расейскай мовах будзе набліжаць гісторыю польскай прысутнасьці над Нявой з XVIII стагодзьдзя да сёньняшняга дня. Аўтары з абодвух бакоў рыхтуюць каля 200 артыкулаў і бібліяграфічных даведак.
На старонцы энцыкляпэдыі таксама будзе разьмешчана інтэрактыўная мапа з 260 аб’ектамі. На мапе будуць пазначаны месцы, дзе палякі жылі, а таксама аб’екты, запраектаваныя польскімі архітэктарамі. На мапе таксама будуць пазначаны месцы, дзе ў горадзе дзейнічалі польскія грамадзкія й дабрачынныя арганізацыі.
Важным элемэнтам энцыкляпэдыі будзе бібліяграфія, якая налічвае каля 20 старонак.
ав