Сасновец - лідар па зьберажэньні энэргіі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.12.2015 14:38
Узнагароду прызнала Бэрлінскае агенцтва энэргіі й Эўрапейская камісія за энэргетычную эфэктыўнасьць у гарадзкіх будынках.
Сасновец„Plac Stulecia w Sosnowcu” autorstwa Cichociemny/commons.wikimedia.org
Горад Сасновец у Сілезіі атрымаў прэстыжную эўрапейскую прэмію за гаспадараньне энэргіяй у горадзе.
Узнагароду прызнала Бэрлінскае агенцтва энэргіі й Эўрапейская камісія за энэргетычную эфэктыўнасьць у гарадзкіх будынках. У 90 саснавецкіх школах удалося скараціць спажываньне электраэнэргіі на 30%.
Меншая запатрабаванасьць на энэргію не зьяўляецца наступствам ацяпленьня будынкаў, а больш эканомнай сыстэмы падачы цяпла. Прэзыдэнт горада Сасновец Аркадыюш Хэнцінскі заявіў аб плянах ацяпленьня школ, што яшчэ больш абмяжуе спажываньне энэргіі.
Эўрапейскія прэміі за гаспадараньне энэргіяй прызнаюцца з 2006 году. Сасновец зьяўляецца першым горадам у Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе, які атрымаў гэтую прэмію.
яс