Польскія маракі, на якіх напалі піраты, вяртаюцца дамоў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        06.12.2015 17:21
                    
                                 
                
                
                    Члены экіпажа сухагруза, якія перажылі напад піратаў ля берагоў Нігерыі, вяртаюцца ў Польшчу.
                
                
                    
                        
Photo: PAP/Euroafrica Linie Żeglugowe HANDOUT EDITORIAL USE ONLY NO SALES
                     
                
                
                
               
                
                         Васьмёра членаў экіпажа судна «Szafir» («Сапфір»), якія перажылі напад піратаў ля берагоў Нігерыі, вяртаюцца ў Польшчу. Надалей працягваецца праца па вызваленьні выкрадзеных з карабля пецярых грамадзян Польшчы. Трое палякаў з 16 членаў экіпажа судна вярнуліся ў Польшчу на мінулым тыдні, інфармуе МЗС Польшчы.
Як паведамлялася, у канцы лістапада пяцёра польскіх маракоў (чацьвёра афіцэраў і адзін матрос) былі выкрадзеныя з польскага сухагруза ля берагоў Нігерыі. На пачатку сьнежня стала вядома, што быў усталяваны кантакт з выкрадальнікамі. 
вс