Карціна Хэлмоньскага вяртаецца ў Польшчу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        30.11.2015 17:34
                    
                                 
                
                
                    З Польшчы вобраз вывезьлі ў 1932 годзе. 
                
                
                    
                        
 Foto: fot. mat. prasowe Agra-Art/polskieradio.pl
                     
                
                
                
               
                
                          Праз больш чым 80 гадоў у Польшчу вярнулася карціна Юзэфа Хэлмоньскага. Праца аднаго з самых выбітных польскіх мастакоў будзе прададзеная на аўкцыёне.
Карціна пад назовам „Заход сонца на балотах” была знойдзена ў Ізраілі. З Польшчы яна была легальна вывезена ў 1932 годзе.
Заўтра ў Варшаве ў аўкцыённым доме „Agra-Art” вобраз будзе ўпершыню паказаны, а 6 сьнежня адбудзецца продаж.
Хоць карціна Юзэфа Хэлмоньскага не знаходзіцца ў сьпісе страчаных твораў мастацтва, але яе лёс таксама таямнічы, як іншых твораў, што зьніклі падчас Другой сусьветнай вайны. Не вядома, што адбывалася з карцінай цягам некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Карціна Юзафа Хэлмоньскага „Заход сонца на балотах” была напісана ў 1900 годзе. Праўдападобна яна апынулася ў прыватных руках.
Да гэтага часу пра свой намер удзельнічаць у аўкцыёне 6 сьнежня не паведамілі ніводзін польскі музэй ці культурная ўстанова.
аз